У межах Форуму партнёрства абмеркавалі магчымыя формы супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей

Стварэнне Рады лідэраў, асацыяцыі альбо кааліцыі — гэтыя прапановы былі агучаныя ўдзельнікамі дыскусіі, на якой абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва ў інтаэсах сталых людзей.

Лана Руднік: «Самае важнае — вера ў тое, што мы робім»

Лана Руднік, дырэктарка ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», выступіла з тэмай «Як арганізаваць супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей: магчымыя мадэлі і механізмы».

Сяргей Працэнка і Святлана Сулімава з Вінніцы падзяліліся досведам

Сяргей Працэнка, старшыня праўлення ГА «Цэнтр Поділля-Соціум», і Святлана Сулімава, кандыдат навук дзяржаўнага кіравання, нацыянальны эксперт па гэндарных пытаннях, саветнік мэра па пытаннях роўных праў і магчымасцяў жанчын і мужчын (Вінніца, Украіна) падзяліліся досведам стварэння і дзейнасці Сеткі «За адукацыю для сталых людзей».